Першыя упамінанні

 

Паселішча Узда, як адзначана ў летапісных крыніцах, з сярэдзіны XV стагоддзя доўгі час знаходзілася ў феадальным уладанні. У сувязі з гэтым можна лічыць, што паселішча існавала і ў пачатку стагоддзя, а мо, і раней.

З дакументаў Літоўскай метрыкі вядома, што ўнучка аднаго з уладальнікаў Узды Васіля Корсака- Анастасія Андрэеўна выйшла замуж за прадстаўніка роду Корсакаў- Глеба Астаф’евіча, атрымаўшы ў пасаг Узду. Дакумент ад 9 мая 1494 года сведчыць, што “дварэц ва Вздзе ў Мінскім павеце” знаходзіўся ва ўладанні Федзькі Глебавіча, магчыма сына Анастасіі.

У прывілеі вялікага князя Літоўскага Аляксандра Багдану Талкачэвічу сказана: “Нехай он тое имение держит за всим по тому, как продок отца его и матка его держали”.

Упамінанні аб іншых паселішчах  на Уздзеншчыне адносяцца да XVI-XVII стагоддзяў. У дакуменце, датуемым 1511 годам, гаворыцца пра Пырашава і Даўгінічы (апошнія ў 1562 годзе былі цэнтрам Даўгініцкага войтаўства). Дакументы 1592 года даюць звесткі пра вёскі: Кухцічы, Ячанка, Забалацце, Яршы, Касцяшы, Галавачы, Сямёнавічы, Нізок, Бярвішчы, Боркі. Вёска Прысынак упершыню ўпамінаецца ў 1628 годзе, а Хатляны- у 1652 годзе.

 

««                                »»

Hosted by uCoz