Імі ганарыцца Уздзеншчына

 

Родная зямля шчыра надала талентамі сваіх дзяцей. Усяму міру вядомы ўражэнец памесця Над-Нёман, прафесар электраграфіі і магнітызма Якуб Наркевіч-Йодка.

 

Кандрат Крапіва. Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч Астраховіч у 1896г у в.Нізок на Уздзеншчыне ў сялянскай сям’і. Паэт-гумарыст і сатырык размаўляў са сваім чытачом на вельмі разумелай і блізкай яму мове. Кандрат Крапіва …Гэта шырока вядомае, акружанае народнай любоўю імя. Будучы ужо  трыдцаці гадовым чалавекам ў 1926г паступае ў БДУ, а ў 1930г яго заканчвае. Байкапісец Крапіва выдатна асталяваўшыся ў сатыры, адзін за другім выпускае зборнікі  гумарыстычных апавяданняў-“Апавяданні”(1926), “Людзі-суседзі”(1928), “Жывыя праявы”(1930) і г.д. Памёр 7 студзеня 1991г.

 

Сымон Якаўлевіч Баранаў. Нарадзіўся 01.09.1900г у в.Рудкова Уздзенскага раёна. Празаік, дзіцячы пісьменнік, член саюза пісьменнікаў СССР з 1934г. Працаваў у Беларускім радыецэнтры, затым адказным сакратаром часопіса “Беларусь калгасная”, у бібліятэцы дома пісьменнікаў. Памёр 10.11.1942г.

 

Булат Сцяпан Герасімавіч. Нарадзіўся 11.05.1894г. у в. Слабада Уздзенскага раёна. Беларускі Дзяржаўны  і палітычны дзеяч, журналіст. З 1920г загадчык аддзела ЦККП(б)Б, адначасова рэдактар газеты “Савецкая Беларусь”, рэдактар газеты “Белорусская деревня”. Яго памяці Я.Купала прысвяціў верш “На смерць Сцяпана Булата”, М.Чарот-верш “Дарогай памяці Сцяпана Булата”. Памёр 24.27.1921г.

 

 Пашкевіч Васіль Васільевіч. (10.01.1857-14.07.1939гг.)

Нарадзіўся ў в.Сямёнавічы. Вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навуковага садаўніцтва на Беларусі. Доктар біялагічных і сельскагаспадарчых навук. Пакінуў больш за 300 работ.

 

А таксама: Пятро Глебка, Алесь Якімовіч, Ілля Гурскі, Алесь Пальчэўскі, Антон Бялевіч, Сымон Баранавых, Віктар Казлоўскі, Лідзія Арабей, Язэп Мазуркевіч, Кастусь Шавель, Васіль Шырко, Даір Слаўковіч, Алена Гурская, Васіль Гурскі, Алесь Махнач, Уладзімір Радзівілаў …

З Уздзеншчыны ідзе радаслоўная Янкі Купалы.

 

Міравую славу Беларусі прынеслі 22 вучоных і 33 кандыдаты навук з Уздзеншчыны. Наша зямля дала Беларусі шмат вялікіх дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, ваенных спраў, дзяржаўных дзеячаў. Гэта мастакі Сцяпан Андруховіч, Язэп Пучынскі, Іван Салавей, браты Ткачовы, скульптар Уладзімір Лятун; прафесар, доктар мінералагічных навук Аляксандр Махнач; прафесар, доктар эканамічных навук Канстанцін Шабуня; доктар навук Міхаіл Шкляр і Абрам Шкляр; доктар медыцынскіх навук Уладімір Бондар. Наш гонар і слава – Генадзь Лыч, доктар эканамічных навук; Леанід Лыч – доктар гістарычных навук, прафесар; Анатоль Лыч – кандыдат тэхнічных навук.

 

За мужнасць і гераізм, праяўляны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каля 3 тысяч жыхароў нашага раёна ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх тры Героі Савецкага Саюза – В.Г. Карачун, І.С. Козіч, Н.М. Навіцкі.

 

За працоўныя дасягненні больш 300 працаўнікоў узнагароджаны ардэнамі і медалямі. Сярод іх Героі Сацыялістычнай працы К.В. Шавель, І.М. Сакольчык, лаўрыят дзяржаўнай прэміі А.І. Астапчык. Больш за 40 чалавек узнагароджана ардэнамі Леніна, больш 140 – ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і іншымі высокімі ўзнагародамі.

 

Галоўны наш скарб і здабытак – нашы людзі – працалюбівыя і добрыя. Дзякуючы іх самаадданай працы, таленту і настойлівасці наш край перайначыўся і папрыгажэў. Для сэрдца кожнага земляка, гэта самы дарагі і любімы куточак зямлі.

Hosted by uCoz