Навуковае тлумачэнне назвы Узда

 

Першае тлумачэнне выходзіць яго са слова “Уздечка” (частка конскай збруі) і звязвае са старыннай легендай, апавядаючай аб тым, што на гэтым месцы адзін з татарскіх ханаў згубіў дарагую ўздечку.

 

Другое тлумачэнне назвы Узда звязвае яго са старажытным літоўскім словам “узла” (што азначае насціл праз балота-грэбля).

 

Трэцяя версія выводзіць яго з татарскай мовы і ўвязвае са словаўтварэннем “паселішча на рацэ Усе” (па татарскі- Ус-да).

 

Мае месца і яшчэ адно тлумачэнне, якое звязана са старажытнарускай назвай абарончых умацаванняў, што будаваліся ў XIII-XIV ст на ўскраінах Русі для абароны супраць набегаў качэўнікаў. Вядома, што пры маскоўскім князі Іване III (2-я палова XVст) такія ўмацаванні пабудаваныя ўздоўж рэк Ака і Угра, насілі назву “Вялікая Узда”

 

««                                »»

Hosted by uCoz